Беларуская Служба

Весляроў з Беларусі і РФ не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі

04.07.2023 15:28
Абгрунтавалі гэтае рашэнне «немагчымасцю забяспечыць бяспеку спартоўцам».
Ілюстрацыйны здымакObraz Gaertringen z Pixabay/CC0

Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай РФ Аляксандр Кастаглод.

У чэрвені выканкам Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту прыняў рашэнне, што беларускія і расійскія спартоўцы ў абмежаванай колькасці змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету. Асноўная ўмова – не падтрымліваць расійскую агрэсію супраць Украіны.

Арганізатары спаборніцтваў у Германіі вырашылі ўвогуле не дапускаць расійскіх і беларускіх весляроў да старту, таму спартоўцы з краін-агрэсарак не змогуць узяць удзел у чэмпіянаце свету-2023.

ЧС па веславанні на байдарках і каноэ пройдзе ў Дуйсбургу 23-27 жніўня. Яно з’яўляецца адборачным на Алімпіяду 2024 года.

Крыніца: Athletes for Freedom